Раiм наведаць


https://www.sexcall.ru эротические истории на ночь секс по телефону. . Секс и отношения форумы osekse.com/sexforum/.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Асноўныя матывы i вобразы лiрiкi Петруся Броўкi

Публіцыстычная накіраванасць, пафаснаць — вызначальная адметнасць стылю і творчай манеры П. Броўкі. Сведчанне таму і назвы яго першых зборнікаў: «Гады як шторм», «Прамова фактамі».

Творы П. Броўкі называюць паэтычным летапісам народнага жыцця. Удакладнім: аднаго яго боку. I гэты бок жыцця «адбіты», адлюстраваны жыццесцвярджальна, аптымістычна, пафасна ў творчасці П. Броўкі:

У добрым калгасе бліз Нёмна сівога
Я знаў аднаго каваля маладога... .
..Не зоркім паглядам, не постаццю гнуткай
Праславіўся хлопец — праславілі рукі.
Мне нават казалі ў калгасе аднойчы:
«Ён выкуе месяц, як толькі захоча.
Павесіць паўноччу на белай бярозе —
Каторы сапраўдны — ніяк не адрозніш!»

Пафас творчасці паэта вызначае тэма працы, размах аднаўленчага будаўніцтва (вершы «Каваль», «Архітэктар», «Бондар», паэма «Хлеб»).

«Не буду я стаяць на раздарожжы, вачамі сумнымі глядзець удалячынь», — гэта катэгарычная заява яго лірычнага героя шмат у чым вызначае і сутнасць паэзіі П. Броўкі. У ёй пераважае адно пачуццё — аптымізм. Акрамя паэзіі ваеннага перыяду, у якой гучаць трывожныя і трагічныя ноты, а вершы сапраўды напісаны голасам сыноўняга сэрца, у яго творчасці няма «змрочных фарбаў». Сёння мы ведаем, што час, у які выпала нарадзіцца і жыць паэту, не мог быць падставай для падобнага бязмежнага аптымізму. Магчыма, матывам яго стала бязмежная ўдзячнасць П. Броўкі за ўсё, чаго дасягнуў у жыцці.

Дзяцінства незабыўны час!
Я рос паміж дажджоў, вятроў
Я пераходзіў з класа ў клас —
Ад качак, свінняў да кароў.

Наўрад ці сціплы, чулы чалавек, якім быў П. Броўка, паступіўся сваім сумленнем і быў няшчырым, калі славіў час і чалавека працы, якому, як і яму, выпала жыць у гэтым часе. I такім бачыўся, такім усведамляўся ён паэту. Толькі добры калгас «бліз Нёмана сівога», толькі кавалёў і бондараў, якіх «праславілі рукі», ён ведаў. У гэтым плане творчасць паэта цікавая для нас і як сведчанне таго часу і яго ўплыву на творцу.

Звернемся да твораў П. Броўкі, якія вытрымалі выпрабаванне не тым часам, у які ён пісаў, а часам наогул, які з'яўляецца самым суддзёй.

А вытрымала выпрабаванне найперш яго лірыка, матывам якой было святое пачуццё да Радзімы і ў час ваеннага ліхалецця, і ў мірны час. Лірычны герой верша «Рана» — салдат-патрыёт. Восем ран пакінула на яго целе вайна, але самая незагойная — рана на целе паланёнай Радзімы. I загаіць яе можа толькі зварот на вольную зямлю:

...Каб чабору таго,
Каб тае медуніцы,
Каб паветра з бароў,
Што пад Мінскам у нас.

Назва эпічнага верша «Кастусь Каліноўскі» вонкава супярэчыць зместу яго, бо верш пра подзвігі партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой верша — партызан Каліна. Фантастычным прыёмам славіцца яго сіла, якой ён бароніць людзей ад фашыстаў:

Калі ён пачуе, як ворагі скачуць,
Калі ён пачуе сірочыя плачы...
Будзь ён пад Бугам ці далей дзе, можа,
Ён шабляй дастане да самай Бярозы,
Да сэрцаў варожых,
I кацяцца голавы катаў у лозы.

Пра партызана складаюць легенды, а па беларускай зямлі «пайшла пагалоска»: зноў з'явіўся Кастусь Каліноўскі. «Сілай магутны, душою агністы», ён наводзіць жах на ворагаў, яго кулі даганяюць варожую варту за сотні кіламетраў і вызваляюць дзяўчат з палону.

Назвай твора, параўнаннем звычайнага сялянскага хлопца з правадыром паўстання 1863 г., фальклорнымі рэмінісцэнцыямі паэт сцвярджае думку, што ў самы крытычны для Радзімы час патрэбна незвычайная сіла і любоў да народа, роўная сіле і любві Каліноўскага.

Ідэя верша «Родныя словы» сфармулявана ў радках, што сталі крылатымі:

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.

Выдатную і пераканаўчую форму выяўлення думкі, што мова — душа народа, што тварэц мовы — народ, абраў паэт: ён слухае «гаваркія» родныя словы: «Як многа гавораць мне назвы такія...» А назвы родныя роднай зямлі гавораць пра самае галоўнае: «што продкі любілі спакойную працу», што «трываць не хацелі абразы і слёз».

Узорам філасофскай лірыкі ў творчасці П. Броўкі з'яўляецца верш «Як ліст дубовы...». Мастацкая вартасць гэтага дасканалага твора вызначаецца асацыятыўнасцю выяўленай у ім думкі, што чалавек павінен несці свой крыж да канца, павінен трымацца за жыццё, «як за галлё дубовы ліст». Няхай «мятлюга грае і злосны шчэрыцца мароз», чалавек павінен ісці, павінен усведамляць сваё жыццё як дар і найвялікшую каштоўнасць, адмаўляцца ад якой — неадпушчальны грэх. Асацыятыўнасць, трапнае параўнанне прагі і волі да жыцця з дубовым лістком, метафарычнасць дазваляюць паэту пазбегнуць уласцівай яго творчасці публіцыстычнасці і пафаснасці. У апошняй страфе яшчэ адна філасофская думка пра пераемнасць пакаленняў, повязь паміж пакаленнямі як умову вечнасці жыцця.

Мудрыя сцвярджаюць: тое, што схаваў, — прапала, што аддаў — тваё. Такая галоўная думка верша «Ты шчодрым будзь!». Лірычны герой гэтага верша, як і верша «Сляды», — чалавек мудры, сталы, сумленны і вопытны. Мудрасць і вопыт свой ён дакляруе маладым:

Вы выйшлі ўдалеч, маладыя.
Вам доўга крочыць праз гады.
Не забывайцеся ж, якія
Вы пакідаеце сляды.

Звароты, заклікі, клічныя сказы, дзеясловы загаднага ладу, публіцыстычная лексіка («след трактарыста, след паэта, канструктара, будаўніка» і інш.) — усё гэта рысы публіцыстычнага стылю, аднак шчырасць, з якой праз свайго лірычнага героя гаворыць з намі паэт, уражвае, палоніць.

Адным з самых выдатных твораў інтымнай лірыкі ў нашай паэзіі з'яўляецца верш «Пахне чабор». Тая вечная думка, што валадарыць светам каханне, якое вышэйшае за ўсе пачуцці на свеце, выяўляецца праз пачуцці лірычнага героя — закаханага, чыстага, узнёслага, як і само пачуццё. У гэтым вершы дзівосным чынам спалучаецца лірычнае і эпічнае, узвышанае і зямное, шчасце і горыч, удзячнасць і шкадаванне. У гэтым вершы, як і ў панчанкаўскім, сцвярджаецца тая ж парадаксальная думка: «той і шчаслівы, хто зведаў каханне», нават калі яно і не збылося, было не ўзаемным. Лірычны герой быццам даводзіць нам: не шкадую, што не збылося, удзячны лёсу, што было.

Вялікую ролю ў выяўленні пачуццяў лірычнага героя адыгрывае рэфрэн «Пахне чабор, пахне чабор...». Кожны раз у кантэксце ён напаўняецца новым зместам і выяўляе цэлую гаму пачуццяў: ад шчасця, захаплення да шкадавання і светлага смутку...

I ў П. Броўкі ёсць вершы, у якіх рубам пастаўлена пытанне:

...Паэзія сучасных дзён
Павінна быць якою?