Публіцыстычная накіраванасць, пафаснаць — вызначальная адметнасць стылю і творчай манеры П. Броўкі. Сведчанне таму і назвы яго першых зборнікаў: «Гады як шторм», «Прамова фактамі».
Творы П. Броўкі называюць паэтычным летапісам народнага жыцця. Удакладнім: аднаго яго боку. I гэты бок жыцця «адбіты», адлюстраваны жыццесцвярджальна, аптымістычна, пафасна ў творчасці П. Броўкі:
7 лiстапада 1917 г. П. Броўка лiчыць датай другога свайго нараджэння. Пра змены ў жыццi, пра працу ў гушчы народа хацелася гаварыць мовай паэзii. Першы верш пачынаючага паэта "Ой, не шапчы, мая бярозка" быў надрукаваны ў газеце "Чырвоная Полаччына" у жнiўнi 1926 г.
Пра творчую актыўнасць Пятруся Броўкі ў пасляваенны час сведчаць шматлiкiя кнiгi вершаў. Пятрусь Броўка ўдастоены высокiх узнагарод за свае кнiгi. Ён атрымаў Дзяржаўную прэмiю СССР за паэму "Хлеб", вершы "Спатканне", "Думы пра Маскву". У 1962 г. урад рэспублiкi надаў Пятрусю Броўку званне народнага паэта БССР.
Паэма «Голас сэрца» — адзін з буйнейшых твораў Петруся Броўкі. Майстар лірычнай паэзіі на гэты раз звярнуўся да жанру ліра-эпічнай паэмы — тэма не ўмяшчалася ў рамкі малых паэтычных форм. Гэта не проста тэма творчасці, а боль яго душы, бясконцая крыніца трывогі і гора.