Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Даваенная паэзія Пятруся Броўкі

7 лiстапада 1917 г. П. Броўка лiчыць датай другога свайго нараджэння. Пра змены ў жыццi, пра працу ў гушчы народа хацелася гаварыць мовай паэзii. Першы верш пачынаючага паэта "Ой, не шапчы, мая бярозка" быў надрукаваны ў газеце "Чырвоная Полаччына" у жнiўнi 1926 г.

Першая кнiга П. Броўкi "Гады як шторм" (1930) была шмат вучнёўскай. Кнiга сведчыла пра вучобу ў Маякоўскага. I тым не менш першая кнiга мела для паэта немалое значэнне. Яна сведчыла пра iмкненне паэта прыняць удзел мастацкiм словам у вялiкiм будаўнiцтве. З гэтай кнiгi бяруць пачатак галоўныя матывы, якiя паэт потым распрацоўваў у далейшай творчасцi. Пятрусь Броўка iмкнецца сказаць сваё слова пра найбольш значныя тэмы: уславiць iндустрыальнае будаўнiцтва у горадзе, паказаць новую вёску, расказаць пра слаўнае мiнулае i раскрыць воблiк, мары, iмкненні, справы савецкай моладзi. Сам час падказваў тэмы для твораў.

Шматзначны сэнс мела назва кнiгi "Прыход героя" (1935). Застаючыся верным дэвiзу, каб верш iшоў "ударнiкам да домнаў", каб ён памагаў "падносiць цэглу" паэт пачынае шукаць шляхоў да сэрца чытача, усё больш вызваляючыся ад агульных заклiкаў. Спачатку ён узяў героямi вершаў будаўнiкоў новага жыцця, змагароў за перабудову горада i вёскi. Ён пiсаў пра моладзь, перад якой адкрылiся прасторы для творчасцi, уваскрашаў вобразы герояў грамадзянскай вайны. Паэт часам падмяняў паказ складанасцi чалавечага перажывання абстрактным выказваннем. У кнiзе "Прыход героя" былi змешчаны паэмы "Праз горы i стэп" (1932) i "1914" (1933).

"Праз горы i стэп" расказвае пра змаганне самарскай кавалерыйскай дывiзii з белымi на Паўночным Каўказе. "1914" – пра выспяванне рэвалюцыйнай свядомасцi працоўнага селянiна, якога цар паслаў на вайну i якi вярнуўся з вайны без рук i ног. Прайшоўшы праз горы i пакуты ён зразумеў, як яго жорстка ашукалi, i стаў заклятым ворагам царызму.

З выхадам наступных твораў Пятруся Броўкі – паэмы "Кацярына" (1938), кнiг "Вясна радзiмы" (1937), "Шляхамi баравымi" (1940) – тэматычны дыяпазон яго паэзii ўсё больш пашыраўся. Ён пiсаў пра вялiкую сiлу дружбы савецкiх людзей, прыгадваў цяжкае мiнулае, уваскрашаў вобразы народных герояў.