Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Пасляваенная паэзія Пятруся Броўкі

Пра творчую актыўнасць Пятруся Броўкі ў пасляваенны час сведчаць шматлiкiя кнiгi вершаў. Пятрусь Броўка ўдастоены высокiх узнагарод за свае кнiгi. Ён атрымаў Дзяржаўную прэмiю СССР за паэму "Хлеб", вершы "Спатканне", "Думы пра Маскву". У 1962 г. урад рэспублiкi надаў Пятрусю Броўку званне народнага паэта БССР. Паэтызацыя працы робiцца адным з галоўных матываў пасляваеннай творчасцi паэта (вершы "Садоўнiк", "Рыбак", "Каваль").

Цiкава i хвалююча пiша Пятрусь Броўка пра каханне. Да лепшых узораў беларускай iнтымнай лiрыкi належыць верш "Пахне чабор" (1957). У вершы расказваецца пра сустрэчу з дзяўчынай. Словы "пахне чабор" гучаць то як успамiн пра вечар, адзiн з самых шчаслiвых у жыццi, то як успамiн пра незвычайнае хараство дзяўчыны, то як шкадаванне, што не асмелiўся пазнаёмiцца, не адважыўся прызнацца, што яе хараство паланiла душу. Хараство i сум, радасць i дакор самаму сабе, шчырасць i сарамлiвасць злiлiся ў вершы i заварожваюць нас чарадзейнаю сiлаю сапраўднай паэзii.

У вершы "Паэзiя" (1958) Пятрусь Броўка iранiзуе над увiшнымi крытыкамi i пяснярамi.

Што ад рання да рання,
Таўкуць адзiнае пытанне.
Каб мець карысць, належны плён,
Каб чуць яе душою,
Паэзiя сучасных дзён
Павiнна быць якою?

Iранiзуе таму, што iх спрэчкi часам нагадваюць пералiванне пустога ў парожняе. Паэзiя павiнна быць заўсёды маладой i цiкавай, быць звонкай, як салавей, нiколi не стамляцца, быць праўдзiвай i шчырай. Чытаючы творы Пятруся Броўкі, адчуваеш iх сувязь з традыцыямi, гiсторыяй, культурай народа.

Тэматыка пасляваеннай паэзii Пятрусь Броўкі надзвычай разнастайная, вызначаецца актуальнасцю. Праз усю пасляваенную паэзiю праходзiць тэма гiстарычнага подзвiга народу. Верш "А хiба есць, што забываюць" – велiчны i ўрачысты гiмн перамогi, мужная песня ў гонар тых, хто загiнуў, змагаючыся за шчасце вольна жыць. Узбагачаны жыццёвым вопытам паэт глыбока раскрывае ўнутраны свет лiрычнага героя. Паказваючы штодзённыя клопаты, iнтарэсы i iмкненнi чалавека працы (вершы "Каваль", "Архiтэктар", "Бондар"), Пятрусь Броўка стварае калектыўны вобраз народа – творцы, выяўляе тыя змены, што адбылiся ў характары людзей.

У вершы "Каваль" раскрываецца тэма натхнёнай працы i тэма кахання. Дзякуючы гэтаму, паэт здолеў глыбока паказаць гармонiю, паўнату жыцця i шчасця чалавека. Каханне дапамагае чалавеку, акрыляе, узбагачае духоўна. У вершы "Бондар" у заключнай страфе паэт як бы перакiдвае мосцiк памiж працай бондара i творчасцю паэта. Яму, як i бондару, абавязкова патрэбна ўдасканальваць свае майстэрства.

Лірычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка Пятруся Броўкі ("Косы", "Пахне чабор", "Пра вочы"). Паэт псiхалагiчна праўдзiва паказвае складанасць i супярэчлiвасць пачуццяў лiрычнага героя. Прырода апiсання ў вершы Пятруся Броўкі лiрычная, напоўненая фiласофскiм роздумам пра жыццё. Паэт тонка перадае i адчувае прыгажосць роднага краю. Пейзажныя малюнкi ў вершах дапамагаюць раскрыць светлыя i узвышаныя пачуццi лiрычнага героя, аптымiзм ("Хор", "Ручай", "Царь-дуб").

У сучаснай паэзii Пятрусь Броўка ў параўнаннi з першым пасляваенным дзесяцiгоддзем пашырылася i узмацнiлася фiласафiчнасць. Многае перажыта i таму ёсць iмкненнi не толькi самому яшчэ раз азiрнуцца на здзейсненае, але i падзялiцца з моладдзю вельмi каштоўным i значным. Верш "Калi надыйдзе час пачыну" уражвае глыбока народным, па-фiласоўскi мудрым разуменнем дыялектыкi. Арлiнае крыло – сiмвал спрадвечнага iмкнення чалавека да святла i шчасця, а крыло галубкi – самай шчырай чалавечнасцi, дабраты i гуманiзму.

Паэзiя Пятруся Броўкі мае свой голас, сваю меладычнаю моўную аснову. Фальклорнасць выступае як неадемная яе якасць. Шырокае выкарыстанне фальклору i нацыянальных элементаў робяць яго паэзiю не толькi сучаснай, па-народнаму мудраю, але i наватарскай па сваёй сутнасцi i паэтычнай форме.