Складаная дарога ўдаль,
То дзень пагодны,
то імжа...
I на жалеза і на сталь
Імкнецца класціся іржа.
Павінна ж быць усё ў жыцці
Крыштальным,
як сумленне, чэсць, —
Калі іржу не саскрабці,
Іржа й жалеза пераесць.