Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Александрына

Сярэдняя: 4.7 (14 галасоў)

Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...

Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла.
Александрына, помніш, якою ты была?

Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.

Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, — сцюдзёная ж яна.

Сказаць, што ты званочак… Ды ўсіх жа мала іх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.

Мінула часу многа. Мне навявалі сны,
Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны.

Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма…
Александрына, дзе ты? Шукаю я — няма...