Раiм наведаць


Получении лицензии форекс брокеров: что нужно знать
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Аседзішся. Спакой і ціш...

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Аседзішся. Спакой і ціш.
Глядзіш, без клопату жывеш.
А ты, як хваля, наляціш,
Ударыш раптам, з ног саб’еш...

Спрабую ўстаць. Ды дзе там, жах...
Нібы ўзляцеў тайфун які.
Пакоціш так па камянях,
Што набіваеш сінякі.

Цябе ніяк не разгадаць,
Мяняецца рука твая —
Пяшчотна так пачнеш гайдаць,
Нібы ляжу ў калысцы я.

Як лёгкі подых на зары,
Паволі песню так пяеш,
Што думаеш: вакол вятры
I ў небе зоры — ўсе твае.

Цішэй, цішэй... Спакой і гладзь.
Хаваешся, што не знайсці.
I пачынаю я драмаць,
I ўжо не хочацца ісці.

Дык хваляй будзь! Не засынай!
Бо ты не ты, калі маўчыш.
Кідайся, пырскай, налятай!
Мне, адчуваю, шкодна ціш.