Будуць помніць гарады, і вёскі,
I Дняпро,
I Прыпяць, і Бяроза,
Як праходзіў з войскам Ракасоўскі
На заход па вогненнай дарозе.
I нясуць танкісты і пяхота
Волі сцяг,
Асветлены зарою,
Ні бары густыя, ні балоты
Не спыняюць воінаў-герояў.
Нашы маці з чыстаю слязою
Кажуць ім
Прыветлівыя словы,
Ім насустрач і дубы, і хвоі
Нахіляюць радасна галовы.