Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Беларускія шахцёры

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Хадзілі мы ўслед за адной баразной,
Парваўшы зямлю на шматкі,
I нетраў глыбей, чым крывуляй-сахой,
Не краталі мы праз вякі.

Касілі мы травы, аралі палі,
Сваё будавалі жытло,
А шахтаў глыбокіх на нашай зямлі
Ніколі яшчэ не было.

Спрадвеку ішло ад дзядоў да бацькоў:
— Нічога не знойдзеш у нас...
Далёка ж, на шахты, нямала хлапцоў
Хадзіла ў заробкі не раз.

Вярнуўшыся, ўсё ўспаміналі забой,
Мы чулі пра цуды ад іх,
Прызнацца, хварэлі нямала душой,
Што скарбаў не маем такіх.

I гэтак жылі б мы між хмурых сяліб,
Дык дзякуй жа новым часам —
Мы ўвысь узняліся, мы глянулі ўглыб,
I тайны раскрыліся нам.

Стуль скарбы ўзнімаем умелай рукой,
Штораз багацее наш дом,
Багаццяў тых хопіць, каб вечнай красой
Усё гаманіла кругом.

Мне радасна: сёння задумлівы бор
На шахты з павагай глядзіць.
Таварыш шахцёр, беларускі шахцёр, —
Як хораша гэта гучыць!