Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Бондар

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Наш бондар. Ён горды работай сваёю —
Кляніну абрэжа, прасушыць гадамі
I клёпак напіліць на пэўны узор...
А потым, прыгнаўшы адну да другое,
Іх зложыць дакладна, звядзе абцугамі
I добра заправіць ў глыбокі зазор.

А потым бугры і сучкі ён зразае,
Каб хібы дарэшты з-пад рук яго зніклі,
Каб вочы не ўбачылі іх нічые.
I вось ужо дрэва нібы ажывае,
Надзелена формай, багатай на выгляд,
Яно з ім гамоніць і быццам пяе.
Так з намі часінаю творчай бывае —
Працуеш над рэччу, над складам, шліфоўкай.
Шчаслівы, калі ёй прысуджана жыць:
Прыкінеш на сонца — гарыць, залатая,
На дно яе глянеш, пабачыш — глыбока,
Ударыш рукою — што звон, зазвініць!