Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Чаму я такая...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

За тэмай
Паэт увесь дзень прахадзіў.
— Ну чым бы, — ён думаў, —
Сягоння натхніцца? —
Пад вечар
Ад смагі ён ледзьве ўжо брыў.
I раптам —
На лузе знаходзіць крыніцу.

I вось, каб напіцца,
Да долу прынік,
А потым
Спытаў з прахалодаю ў грудзях:
— Чаму ты, крыніца,
Такой чысціні?
I што так табой
Не нахваляцца людзі?

I чуе наш лірык
З пахмурным чалом,
Што срэбны званок
Зазвінеў пад травою,
Памчала крыніца
Удаль ручайком
I быццам
Жывой адказала вадою:

— Ты хочаш народу
Заўсёды быць люб,
Чаму я такая,
Дарма не дзівіся —
Праз гушчу народа,
Як я праз зямлю,
Прайдзі —
I тады на сябе азірніся!