Давайце рамоўкі наладзім,
Каб роілі пчолы вясною,
Каб ліпы ў расквечаным садзе
Шумелі крылатай сям'ёю.
Каб кветак вясновых багацце
Злілося з гамонкай пчалінай,
Каб пахі з усіх сенажацяў
Сышліся да новай хаціны.
I мы, што змагаліся мужна,
Рупліва засеем загоны
Таксама з'яднана і дружна,
Па тым жа адвечным закону.