Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Дрэўца на небаскробе

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Ну што сказаць вам сёння маю?
Скажу аб думе я адной:
Іду я вуліцай, гуляю,
А небаскроб перада мной —

Стаіць пад месяцам, маячыць,
Чапляе хмары ў вышыні,
На ім адно я дрэўца бачу,
Як сіраціну без радні.

Дрыжыць, худое, як іголка,
Без лісця, голае даўно,
Там, можа, многа іх, а толькі
Мне з вуліцы адно відно.

I мне здаецца, вельмі шумна
I сцюдзёна яго галлю,
Як быццам пазірае сумна
Яно з-пад неба на зямлю.

Гамоніць парк, ракочуць хвалі
Адтуль усё відаць яму,
Яго ж, пакутнае, загналі
Туды няведама чаму.

I я хачу спытаць да болю:
— Твой гаспадар, напэўна, спіць,
Нашто цябе ён заняволіў.
I прыкаваў да камяніц?

Я спачуваю, хоць здалёку,
Ты ж кажаш мне, нібы з-за крат:
Не ўсё прыгожа, што высока,
Цудоўнага на доле шмат!