Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Два сцягі

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Народ не сагнеш,
Не пакорыш нічым —
Ніякім прымусам, ні здзекам.
Нядаўна пабыў я ў калгасе адным.
Што ўбачыў, запомніў навекі.

У хату-чытальню,
Што ў ціхім садку,
Зайшоў я. Было то ў нядзелю.
У дбайна прыбраным пачэсным кутку
Два сцягі чырвоных віселі.

Глядзеў я на сцягі,
I ветрам вайны
Дыхнула ад сцягаў суровых, —
Здавалася, штосьці друг другу яны
Шапталі, схіліўшы галовы.

Спытаў я:
— Сюды яны трапілі як?
Відна баявая іх доля!
— О, з гэтымі сцягамі, — кажа юнак, —
Змагаліся людзі за волю...

У кожнага
Славай авеяны шлях,
Ад куляў захопнікаў равы.
Адзін партызаніў у нашых лясах,
Другі — каля сопак Пусана.

Вядомы ім добра
Зямлянак агні
I роднага краю пажары,
Ад свастыкі край свой адзін бараніў,
Другі — ад напалмавых хмараў.

— Вы бачыце сцяг той,
Дзе зорка гарыць,
I надпіс сардэчны прывету, —
Далі нам на памяць карэйцы-сябры,
Калі гасцявалі ў нас летам.

Прайшлі тыя сцягі
Змагання гады
I нас ратавалі ад смерці,
А дружбай з'яднаны яны назаўжды
Так моцна, як нашыя сэрцы.

Я слухаў,
Я думай сваёю лунаў
Шляхамі далёкіх паходаў
I доўга і моўчкі ля сцягаў стаяў,
Прад гордай святыняй народаў.