Дзіўнагорск! Стаіш на плыні гулкапеннае,
Аж пад неба твае плечы — моц каменная.
А жывеш такою дружнаю сябрынаю,
Берагі з’яднаў высознаю плацінаю.
I святлом, што нараджаеш, ты захоплены,
А дамы твае, што кветкі, ў горы ўкроплены.
Слаўны ты хлапцамі зухаватымі
I, бясспрэчна, што красунямі-дзяўчатамі.
А іх вочы, а іх вочы — ясназорыя.
Дзіўнагорыя,
Дзіўнагорыя!