Едзем,
Словы дружбы сеем.
Едзем мы па Енісею.
Едзем,
Нібы ў казцы недзе,
А вакол — тайга, мядзведзі.
Енісей
Між скалаў пеніць,
А вакол — ласі, алені.
Енісей
Рассунуў горы,
А пад ім, што з медзі, зоры.
Поблізу —
З лістоўніц хаты,
А ў тых хатах бой-дзяўчаты.
Валасы —
Пшаніца спее,
Я як гляне — сэрца млее.
Замуж выйдзе — ведай, браце:
Што ні год, а шчасце ў хаце.
Сібірак —
Старанны дома,
А як воін вам вядомы.
Сібірачка —
Працаўніца.
Ведай, сэрцу закружыцца.
А вакол —
Заве багацце.
Многа Енісею працы —
I круціць
Як след турбіны,
I ўзнімаць прастор цалінны.
А зямля
Настойна просіць
Скарбы з нетраў павыносіць.
Ён і зробіць,
Ён умее.
Слава, слава Енісею!