Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Глядзіце, зрокам як абняць...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Глядзіце, зрокам як абняць —
Так зачарнелася кругом.
Давайце ж хмары разганяць,
Бо хутка можа грымнуць гром.

I так маланкі будуць біць,
Знішчаць палеткі і жытло
Паміж жахлівых навальніц,
Якіх яшчэ і не было.

I можа ўсё ахутаць дым
I спапяліць вайна жывых,
I могуць знікнуць назаўжды
I птушак спеў, і рост травы...

Дык нельга нам спакойна спаць,
Бо працы ў нас сягоння шмат —
Давайце хмары разганяць,
Каб ясным быў наш далягляд.