Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Гомель

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Гомель. Сож...
Дачакаліся светлых часін.
Знікла чорная ноч
Гвалтавання і жаху.
Сыпле золатам восень
На попел руін,
I па вуліцах
Крочаць героі на захад.
Слава ім,
Што ў баях свой праславілі сцяг,
Ён над горадам сёння
Лунае высока.
Сож гудзіць...
I на стромых яго берагах
Беларуская песня ўзляцела, што сокал.
Крылляў болей зламаць
Не падолее кат.
Блізка ўся Беларусь,
Раскаваная, блізка...
Песня вольна ляціць
У Маскву, Ленінград
I ірвецца імкліва
Да роднага Мінска.
Шлях да яснай зары
Ёй адзначыла кроў,
Гэта воінаў кроў —
I ніхто іх не спыніць.
Беларусь!
У сыноў тваіх многа братоў
I з-пад Волгі шырокай,
I з палёў Украіны.