Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Какарэка

Яшчэ не ацэнена

У Сан-Паула (Бразілія) замест
кандыдата буржуазіі насельніцтва
выбрала ў гарадскі савет насарога
заапарка — Какарэку.
З газет

Проста смешна з чалавека,
Чалавека перамог
Какарэка, Какарэка,
Сан-паульскі насарог.

Насарог той беззаганны
Запрыкмеціўся ж усім,
Ў Сан-Паула ён абраны
Каўнсэлмэнам гарадскім.

Не пакрыўдзіў ён ніколі
Анікога, ані-ні,
А што тоўсты, дык не болей
За другіх па таўшчыні.

Як з’явіцца давялося,
Так заўсёды і жыве, —
Гэта глупства — рог на носе,
Горш, як пуста ў галаве.

Можа, твар страшным здаецца,
Грозны колерам вачэй,
А што тычыцца да сэрца —
За другіх яно мякчэй.

Вось завошта Какарэку
Каўнсэлмэнам люд абраў,
Не рабіў ён небяспекі,
Не зманіў, не абакраў,

Не зрабіў нікому ліха,
Жве памалу ноччу й днём.
Ён прыстойны, самы ціхі
Між драпежнікаў кругом.

Ад яго не зналі здзекаў,
Вось і высунуцца змог
Какарэка, Какарэка,
Сан-паульскі насарог.