Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Караблі на Гудзоне

Яшчэ не ацэнена

Нібы чарада прыляцела якая,
Села на хвалі — на цэлыя гоні,
Ціха стаяць і свой век дажываюць
Караблі на Гудзоне.

Я знаю, былі ў іх цяжкія паходы,
А сёння, як галкі, пазвесіўшы дзюбы,
Стаяць і глядзяць на сцюдзёныя воды,
Схіляючы трубы.

На рэчцы Гудзоне разгону не многа,
Сюды толькі ветры даходзяць марскія.
Ім сняцца сярод акіянаў дарогі
I справы былыя.

I сэрца ўздымаюць з удзячнасцю думы
Аб іхніх дарогах, з якімі я згодны,
Як везлі праз штормы гружоныя трумы
На бераг мой родны.

Праз чорныя ночы, між айсбергаў хмурых
Плылі яны ў далі ў ліхія марозы,
А ў небе, са свастыкай, ў лютай віхуры
Гулі бамбавозы.

З тых боек нікуды вы больш не хадзілі,
Цяпер стаіцё вы, натрудзіўшы спіны.
Ну што ж, вы папраўдзе, відаць, заслужылі
Тут свой адпачынак.

Калі ж пабрыдзе каму думка дурная,
Ваякам бяздумным у вашай жа хаце,
Паверце, на бітвы — я шчыра вам раю —
Насоў не ўздымайце.

На небе высокім ёсць птушка такая,
Яна можа хутка давесці да скону.
Хай лепей з падзякаю вас праслаўляюць,
Караблі на Гудзоне!