Збівае з ног і валіць ветрам,
Зрывае дахі з хмурых сцен,
З далёкіх акіянскіх нетраў
Ідзе няўмольны харыкейн.
Не хоча ён нічым пагрэбаць,
Бярэ, што трапіцца яму,
Як быццам між зямлёй і небам
Усё належыць аднаму.
Але стыхію б’юць надзейна
Праменні сонейка праз век, —
Знікае сіла харыкейна,
I зноў смяецца чалавек.