Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

А хіба ёсць, што забываюць?

Яшчэ не ацэнена

Ляжыць салдат ля пераправы,
Каля маленькае ракі.
Ляжыць салдат
Вялікай славы,
Крывёй здабытай на вякі.

Шуміць пад ім гушчар зялёны,
Плывуць аблокаў караблі.
Ён паў,
Пазбавіўшы палону
Вось гэты кут сваёй зямлі:

I лес ва ўзорах журавінных,
I луг з расянаю травой,
I тыя светлыя хаціны,
Што сталі дружна над вадой.
I сад, шумлівы напрадвесні,
I піянерскія кастры...

Ляжыць салдат
I чуе песні,
Што не сціхаюць да зары.

Ляжыць і сніць ён аб народзе,
Якому шчасце — вольна жыць!
I рады ён, калі прыходзяць
Хоць зрэдку з ім пагаварыць,
Калі сцяжыначка малая
Не зарастае да яго...

А хіба ёсць, што забываюць
Выратавальніка свайго?