Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Хваляванні

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Бярозы тры раслі на ўзгорку,
Мне іх ніколі не забыць.
Я іхнюю пазнаў гаворку,
Калі не ўмеў яшчэ хадзіць.

Мне маці некалі казала,
Як жыта пачынала жаць, —
Яна бярозам даручала
Мяне малога даглядаць.

Яны ад сонца захіналі,
I вартавалі мой спакой,
I калыханку мне спявалі,
Як тры матулі нада мной.

I мне яны запалі ў вочы
На ўсё жыццё. Іх часта сніў...
Прыехаў я дамоў аднойчы,
Знайшоў замест бярозак — пні.

I сэрца ў болю несціханым —
Цяжкое гора я пазнаў,
Як быццам тры глыбокіх раны
У месцы родным атрымаў.

Засумаваў. Ды бачу — дзеці
Саджаюць на пясках сасну.
I сэрца зноў шчасліва б’ецца,
I я з палёгкай уздыхнуў.