Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Маладзіком

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я месяц пабачыў,
Сябры, мне паверце, —
Ён белы, як сыр той
На сіняй талерцы.

Заўважыў я ўночы
Сцяжынкі, што ў пене,
I хлопца з дзяўчынай
У срэбным адзенні.

Гляджу я, як дружна
Ідуць між таполяў,
I падаюць кроплі
Малочныя з голля.

Ад месяца-хціўца
Ім некуды дзецца:
Падыдуць да рэчкі —
I там ён смяецца.

Падыдуць да жыта —
I тое гамоніць:
Бялюткімі струнамі
Месяцу звоніць.

Падыдуць да яблынь —
Ды што за навіна!
Не яблыкі — зоры
Вісяць на галінах.

Над голлямі птушкі
Мільгнулі крыламі,
I зніклі за борам
Яны светлякамі.

Прыселі каханкі
У згодзе, у ласцы,
Аблітыя срэбрам,
Як быццам у казцы.