Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Мы ідзём, Беларусь

Сярэдняя: 3.5 (13 галасоў)

Хай дрыжаць фашысты перад смерцю,
Знішчым іх, наперад ідучы.
Клічуць нас загубленыя дзеці,
Клічуць сёстры з плачам уначы.
Прыпеў:
Наш удар не стрымаць,
Нашы пушкі грымяць.
Не даруем фашыстам ніколі,
Мы ідзём, Беларусь,
Мы прыйдзём, Беларусь,
I пазбавім цябе ад няволі.
Вытры, маці, горасныя слёзы,
Глянь на ўсход над спаленым сялом.
Хутка, хутка будзем над Бярозай
I па мінскіх вуліцах прайдзём.
Прыпеў:
Будзе, будзе ворагам пагана,
Гэта ваш бязлітасны паход.
Б'ём у твар, а ў спіну партызаны,
Б'е увесь узброены парод.
Прыпеў:
Пройдзе час, пазбыўшыся ад болю,
Адбудуем сёлы, гарады.
Закрасуе зноўку наша поле,
Зацвітуць шумлівыя сады.
Прыпеў: