Мы хочам,
Мы хочам, паэты,
Пра сіняе неба спяваць.
А неба цікуюць ракеты,
Гатовы яго расстраляць.
А трэба,
Каб дружна паўсталі
Паэты, не знаўшы граніц,
I словам, мацнейшым ад сталі,
Узняліся яго бараніць.
Каб яснага сонца
Праменнем
Яно, як заўсёды, жыло,
Каб сіняе неба нязменна
Дарыла святло і цяпло!