Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Народнае дзякуй

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
Народнае дзякуй Маскве, Ленінграду, Сібірскім прасторам, вышыням Урала, Расіі вялікай, сыноў што паслала Зямлю Беларусі адбіць ад нападу, Ад смерці прыгоннай, Ад чорнай навалы. I ворага збілі суровай атакай. Расіі вялікай — народнае дзякуй! Паклон вам, паклон вам, дпяпроўскія хвалі, I Кіева вежы, і ўзгор'і Карпатаў! Вы ворага гналі з уласнае хаты, Але вы ў нядолі сястры не кідалі. Мы біліся з ворагам Разам, упарта, Не раз мы знішчалі паганцаў ўсялякіх. Сястры Украіне — народнае дзякуй! Вітанне, вітанне Казбеку, Эльбрусу, Хрыбтам Ала-Тау, Паміру сівому! Джыгіцкая слава іх добра вядома У бітве за дом і зямлю беларусаў. Мы ворага разам вялі Да разгрому... Усёй неабсяжнай радзімы ваякам Мы шлём прывітанне — народнае дзякуй!2019 Air Vapormax Flair