Жыць і жыць нам, не старэць,
Крыўдна з існасці адной —
Што блукае яшчэ смерць
З заржавелаю касой.
Праўда, сёння ўжо не тое, —
Сталі людзі болей жыць,
Цяжка тэхнікай старою
Ёй бязбоязна касіць.
Закрычыць, касу падхопіць:
— Ну, ахвяра, ты мая!..
А па смерці ізатопы,
Антывірусаў сям’я.
Супраць смерці прэпараты,
З імі біцца не лацвей,
I даводзіцца праклятай
Адыходзіць як далей.
Мы ж яе яшчэ падкосім,
Створым з лекаў грозны суд,
Каб у набрыдзі бязносай
Выбіць злосную касу.