Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Не страшны здзекі, ні турма...

Яшчэ не ацэнена

Не страшны здзекі, ні турма
Імкліваму, цвярозаму.
Нічога ў свеце больш няма
Мацней людскога розуму.

— Што чалавек той... ну і ну... —
Званы казалі, звонячы.
А я ж узяў і павярнуў
Раку з паўдня да поўначы.

Казалі так: — Усе памруць,
Не рушце справы боскія... —
А я ж узяў зваліў гару,
Зрабіў прасторы морскія.

Казалі так: — Які дзівак
Памчыць між хмар над доламі..
А я ўзляцеў і ўзняўся так,
Што не дагнаць анёламі!