Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Некаторым дачушкам

Яшчэ не ацэнена

I цешыцца сэрца, і цешацца вочы,
Калі мы пабачым гурток дзе дзявочы,

Бо здольны на гульні і здатны на справу.
Мы рады, што выраслі дочкі на славу!

I ў полі вы спраўны, прыбрана і хата,
Якія ж вы добрыя, нашы дзяўчаты!

А ёсць і такія — іх, праўда, нямнога, —
Якія рабіць не жадаюць нічога.

За бульбіну ўзяцца ўжо сталі баяцца:
Ад бульбы ж, вядома, шурпатыя пальцы.

Ну што ўжо той венік, і той іх абурыў,
Каб часам сваю не пашкодзіць фігуру.

Усюды прычына — то мулка, то колка,
Яны ўжо забыліся нат на іголку.

Адзіныя думы, каб пекнай быць, гладкай...
Не гэткія, помнім, былі вашы маткі.

Бо вашыя маці і пралі і жалі,
Здаецца, і вас неблагіх нараджалі.

Відаць, вы не бачылі шчасця такога,
Як з песнямі маці ішлі са жніўнога.

Зарой вечаровай гарэлі іх шчокі,
Бор песні адносіў далёка-далёка...

А жнеі спявалі, ішлі чарадою...
Навек я захоплены тою красою!

Дык сёння хачу я ціхутка, на вушка,
Сказаць некаторым пястунням-дачушкам:

— Стаміўся я вельмі чытаць вам маралі,
Вучыцеся ў матак, што вас нараджалі.