Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Палявая пошта

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Чацвёра сутак бой ішоў няспынна,
Грымела дзень і ноч заслона наша агнявая,
Суняўся бой. Прывал у лесе на гадзіну.
Пад'ехала і пошта палявая.

Былі мы вельмі ўсцешаны, вядома,
Прыемнай нечаканасцю такою, —
Здавалася, што кожны з родным домам
Пагаварыў тады усёй душою.

Па ўсіх кутках займалася гамонка,
Для сэрца незабыўныя хвіліны:
Байца-сапёра прывітала жонка
З даўночаканым сінявокім сынам.

Артылерысту маці піша: «Горды
I смелы сын! Тут маю я павагу,
Бо з радасцю дазналася, што ордэн
Ты атрымаў у бойках за адвагу».

I вось вымае ён вялізны кубак,
Што мёдам наладованы да краю,
I пах лугоў калгасных люба
Усіх глыбока сэрцы закранае.

На дне пасылкі вестка дарагая,
Як быццам кожнаму ад роднай хаты:
«Шлём прывітанне. Скора прыязджаем
На фронт да вас. Калгасныя дзяўчаты».

I сталі мы адзіным, цесным кругам,
I ўсе дамоў сваё паслалі слова:
«Клянёмся, сёстры, верныя падругі,
Мы будзем тут фашыстаў біць сурова.

Не страшна нам, няхай памрэ каторы,
Сваю радзіму абаронім самі.
Клянёмся, маці! Нашыя прасторы
Мы адстаім уласнымі грудзямі.

Бывайце!» Словы чуюцца загада:
— Да зброі стань, заслона агнявая!
Пачаўся бой. Мы зноўку нішчым гада.
Часцей з'яўляйся, пошта палявая!