Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Памылка

Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

У дні маладосці, у дні свайго рання,
Нямала і я пахадзіў на спатканні.

Дадому з'яўляўся, як золак займаўся,
I думаў, бывала, што ў гэтым мыляўся.

Але, адпачыўшы якую часінку,
Абходзіў ў акружцы я ўсе вечарынкі.

Збіваў там абцасы да самага краю
I каяўся потым — памылка якая!

А вось як згадаю былое сягоння,
Калі ад памылак заснежылі скроні, —

Дык часта я, часта ад суму ўздыхаю —
Ах, каб ды яшчэ мне памылка такая!