Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Першы крок

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Тых адчуванняў нельга страціць,
Я наглядаю іх здалёк:
Гляджу на першы крок дзіцяці,
Свой адчуваю першы крок —
Адсутнасць добрай раўнавагі
I ўмення далі разлічаць.
Відаць, няма такой адвагі,
Каб з першым крокам параўнаць,
Калі ты ледзь устаў на ногі,
Але наважыўся пайсці...
Пайшоў! I першай перамогі
Дамогся ты ў сваім жыцці.
Які ж ён важны, крок наш першы,
Ва ўсе часы, ва ўсе гады, —
Калі ты, за буквар засеўшы,
Прамовіш першыя склады;
Як першы раз арэш і сееш,
Пазнаўшы родную зямлю;
Калі бялееш, чырванееш
I кажаш першае «люблю!».
Адчуеш, моц у ім якая,
Калі, баронячы свой дом,
Праклятых ворагаў знішчаеш
I крок ступаеш за штыком.
А ў кожны дзень, пагодны, сіні,
Што твайму сэрцу даражэй,
Калі, штурмуючы вышыні,
На крок ўздымаешся вышэй?
Наш крок гісторыя мо змерыць,
Ён больш звычайнага нашмат,
Яго маршрут — заўжды наперад,
Але ні кропелькі назад!