Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песня беларускіх партызан

Яшчэ не ацэнена

На край наш любімы фашысцкія орды
З разбоем і смерцю прыйшлі.
I выйшлі змагацца за чэсць і свабоду
Сыны беларускай зямлі.
Прыпеў:
Ой, чаго так рана-рана
Зелен бор шуміць.
То сышліся партызаны,
То выходзяць партызаны.
Ворага крышыць.
Бандыты прынеслі пажараў зарніцы,
А людзям нязлічана ран.
Не плачце, матулі, не плачце, сястрыцы,
Адпомсціць за ўсё партызан.
Прыпеў:
Ад хаты да хаты плыве пагалоска, —
Што хутка нам волю сустрэць,
Ідзе к партызанам Чырвонае войска,
I будзе разбойнікам смерць!
Прыпеў.