Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Пісьмы

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ці мала ёсць якой прычыны,
I ўдзень і позна уначы, —
Да нас з усіх канцоў краіны
Спяшаюць пісьмы, што ганцы.

З-за гор, з далін, з таежных нетраў,
Каб трапіць у належны дом,
Плывуць вадой,
Лятуць паветрам,
Імчацца хуткім цягніком.

Ад краю мкнуць яны да краю,
З зімы да ранняе вясны.
I мы аб пісьмах тых гадаем:
А што з сабой нясуць яны?

Як часта б’юцца нашы сэрцы,
Ну хто не помніць гэтых год?
Для пісем тых тады здаецца
Марудным нават самалёт.

А ёсць і гэткія, між намі,
Былі б яны ці не былі,
Не супраць, каб яны валамі
Разбітым шляхам ледзь брылі.

А ці нямала ж усялякіх,
Х якіх згрызот і крыўды шмат...
Такія б даручылі раку,
Няхай бы іх цягнуў назад.