Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Праца

Яшчэ не ацэнена

Паміж людзей сваіх, чужых
У зрэбных світцы і штанах,
Я, што мурашка, з дзён малых
Пазнаў свой працавіты шлях.

Цяжару ж я не шлю праклён.
Хіба ён быў адзіным?
Не!
Сярод бясконцых хмурых дзён
Была і радасць у мяне.

Пра гэта помніць, хто так жыў,
Хто за плячыма торбу нёс,
Хто першы промень рання піў,
Хто ногі мыў у срэбры рос.

Дзяцінства незабыўны час!
Я рос паміж дажджоў, вятроў
I пераходзіў з класа ў клас —
Ад качак, свінняў да кароў.

Калі ж, узняўшыся крыху,
Пазнаўся з бацькавым шнуром,
Я рад быў ўзяцца за саху,
Адчуць сябе гаспадаром.

Няхай барозны ўкось ішлі,
Я рваў дзірванне і куп'ё —
I, як лямех сярод раллі,
Там сэрца выбеліў сваё.

Зямлі ж — няпрошаны той госць,
Хто не працуе, толькі есць.
Няхай жа будзе заўжды, скрозь,
Як чэхі кажуць, працы чэсць!