Ва усiх свой густ. Спрачацца можам,
Iсцi да згоды пакрысе,
Але на тым, што ёсць прыгожа,
Часцей згаджаемся мы ўсе.
Што мерай вымярэння служыць?
Няма адзiнай меры тут.
Бывае так: сiвы, нядужы...
— Якi прыгожы! — кажа люд.
Глядзiш — з нябёс не рваў ён зорак,
Маўчун, цiхоня цэлы век.
Мы ж прыглядаемся, гаворым:
— Якi прыгожы чалавек!
Бывае ж так —
Глядзiш, красуня
Размалявана, што бяда,
А хто спазнае, толькi сплюне
I адвярнецца, бо брыда!
Мы аб прыгожым заўжды марым,
Але да нас да ўсiх дайшло:
Прыгожыя — не толькi тварам,
А тыя, ў кiм душы святло.