Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Рахункавод

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Ідзе гаворка між дзяўчат, Ідзе каторы год — Нідзе такога не спаткаць, Як наш рахункавод. Няхай, што ростам невялік — Вышэй ад столу ледзь, А возьме шчоты — цок ды цок... Аж люба паглядзець. А піша — быццам сее мак, Ну хто зраўніцца з ім? I сам ён думкі немалой Аб значанні сваім. Ён злічыць кветкі па садах I краскі па лугах, I колькі нават на палях Зярнят у каласах. Ён дасканала аб усім Разлікі падвядзе — Нат колькі кожная пчала Прыносіць мёду ў дзень. Дзяўчаты дзівяцца з яго — Усім хлапчына люб, Адна бяда, ў каханні ён, Як кажуць, ані ў зуб! Ну што з таго, што гэткі спрыт, Што ў лічбах ён герой?.. Каханкі ж, крыўдна, налічыць Не можа і адной.nike