Раней ты шчыраю была,
Як зналіся калісьці мы,
Цяпер маною абрасла,
Як восень жаўталісцямі.
I цяжка бачыць мне цябе,
Няшчырую і кволую.
Ірві ману, ірві з сябе,
Стань зноў маленькай, голаю.
I ты нанова узрасцеш
Пад векавымі кронамі
I аганькамі расцвіцеш
Іскрыстымі, зялёнымі.