Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Шэрая гадзіна

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Люблю пасля гадзін рабочых
Гадзіну шэрую спаткаць,
Калі цалуецца дзень з ноччу
I ноч бярэцца дзень сцішаць.

Хто-небудзь скажа, не паверыць,
Што я ў тым часе адшукаў?
I я злую ад вершаў шэрых
I шэрых усялякіх спраў.

Мне ж па нутру гадзіна тая,
Што да спачыну нас вядзе,
Калі з уцехай падлічаеш,
Што й ты пражыў няздарма дзень.

Няхай табе не да героя,
Газеты пра цябе маўчаць,
А ты ўсё думаеш пра тое,
Як заўтра раніцу пачаць —

Каб зноў на ўсё, што маеш сілы,
Прыкметны быў удзел і твой.
А ноч свае схінае крылы.
Нясе на вейкі супакой.