Стаю задумлівы,
Маркотны.
Мой зрок блукае па сцяне —
Высозны дом,
На вокнаў сотню,
Пакуль яшчэ ў дрымотным сне.
I раптам смех:
То дзесьці збоку,
То ў самым нізе, то ўгары...
Як быццам волат мнагавокі
Стаў прачынацца на зары.
I я больш прагна
Паглядаю
На запаветнае акно.
Хвалююся. Дрыжу.
Чакаю.
Не адчыняецца яно.