Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Сябрам-паэтам

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Вялікаму генію наша хвала,
Ягонае слова на свет прашугала,
Да Коласа з Канева песня прыйшла,
I з Канева песня прыйшла да Купалы.

Высока-высока ўзнялася гара,
Што срабра — дняпроўскія хвалі прад ёю,
I мы з невычэрпных крыніц кабзара
Чало асвяжаем жывою вадою.

Дняпро несутрымна плыве і плыве,
Ніхто гэтай дужае плыні не спыніць.
Мы чуем, як слова Тараса жыве
У вашых напевах, сябры з Украіны!

У іх жа з народам дарога адна,
У радасці-шчасці і ў часе навалы;
То ўдараць магутна, як гул перуна,
То граюць пяшчотна, як струны цымбалаў.

То раптам паўстануць у безлічы мар,
Прамчацца далёка-далёка над светам,
То бліснуць маланкай, то ўспыхнуць, як жар...
Дык дзякуй вам, дзякуй за песню, паэты!