Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Тайны

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Што-небудзь заўжды незвычайна,
Такое ўжо, відаць, быццё.
Хоць змалку нас цікавяць тайны
Ім не раскрыцца праз жыццё.

Прыроды дзівазбудаванні,
Ажно не верыцца калі...
I тайны нашага кахання,
Стварэння свету і зямлі.

Цікавіць, што й неверагодна,
Што цяжка нават і ўявіць,
Ды ўсім нам тайны неабходны,
Бо нецікава было б жыць!