Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Тры браты

Яшчэ не ацэнена

Над полем мятлюгаю вецер загойкаў,
Тры родных браты узняліся на бойку.

Суровая сцежка да роднае хаты,
Ды моцна трымаюць браты аўтаматы.

Трывожнаю цішшу, марознаю ноччу
Дапытліва ўдаль прыглядаюцца вочы.

Калі пакідалі краіну з баямі, —
Пажоўклае лісце плыло над шляхамі.

Сюды па завеях з іх кожны імкнуўся,
I зноўку пад імі зямля Беларусі.

А поблізу недзе, за зграяй чужынцаў,
Знаёмыя вёскі, дарогі, гасцінцы...

Імкнецца іх трое наперад заўзята:
— Праб'ёмся дадому!
— Праб'ёмся дахаты!