Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Цэнтр Азіі

Яшчэ не ацэнена

За Саянамі не быў ні разу я.
Край сустрэў бязмежны, стэпавы.
Як я рад, што ў самым цэнтры Азіі —
Ты, сталіца братняе Тувы.

А вакол — не мог гадаць і марамі
Аб такой нязведанай красе —
I гаі, і горы аж за хмарамі,
А між гор, як волат, Енісей.

А сябры, як з медзі ўсе адлітыя,
Нам насустрач з юрт і з новых хат.
А такія сэрцы ў іх адкрытыя,
Як над стэпам сіні далягляд.

Горы, стэп мы з’ездзілі, аблазілі,
Скрозь цяпло страчаючы ў вачах
Як я рад, што ў самым сэрцы Азіі
Узляцеў высока родны сцяг.