Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Веснавое

Яшчэ не ацэнена

Пакрыліся пожні
Зялёнай травою,
Вясна нас вітае
Сваёю красою.

Ідзём за плугамі
Мы, вольныя людзі,
Свабодна ўздыхнуўшы
На поўныя грудзі.

Ад ворагаў лютых
Адбілі багацце.
У кожнай расінцы
Нам свеціцца шчасце.

Не топча палеткі
Захопнік-чужынец,
Для нас расцвітаюць
Сады па краіне.

Мы сеем на полі
Вясновымі днямі
I зноўку будуем
Дамы за дамамі.

I сонца ўзнялося
Над намі высока, —
Ваююць героі
Далёка, далёка...

Ім бліжай і бліжай
Да мэты дарогі —
Апошнія крокі
Да ўсёй перамогі.

I болей ніхто нам
Жыцця не атруціць,
Ніхто не пакрыўдзіць,
Ніхто не засмуціць.

А воінам храбрым
Ёсць песня такая:
Што мы вас дадому,
Дахаты чакаем.

Чакаюць вас дзеці,
I жонкі, і маці,
Чакаюць дубровы
I яблыні ў садзе.

Чакаюць азёры,
Чакаюць крыніцы,
Чакаюць над борам
Вясёлкі-зарніцы.