Як бы засмучоная
Весткай якою,
Стаіць задуменна
Вярба над вадою.
Прыгнулася вельмі,
Як тая бабуля.
Здаецца, што й лісце
На голлях паснула.
Не злічыш убораў,
Што ў рэчку апалі, —
Гады прамінулі,
Як чоўны на хвалях.
Чаго ж яна гнецца,
Не знаючы зморы?
— Там сонца, там месяц
I ясныя зоры.