Я ведаю, не буду новым, на гэтым шмат вякоў жылі. Усё павінна ведаць меру, як ёсць яна ў самой зямлі. Бо варта толькі земнай кулі інакшыя памеры мець, — Не так бы ёй навокал сонца мільёны год кружыць, ляцець. Дык знай, не вылятай з арбіты, паслухайся цвярозых слоў, Не прагні працы не па сіле, а не па сіле — на любоў. Не здабывай адзення лішку, здабудзь патрэбнае, насі I не бяры кавалак хлеба, які, вядома, не з’ясі.