Раiм наведаць


Бордюр тротуарный купить в москве по выгодной цене бордюр тротуарный цены.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Як мы размаўлялі са шпаком

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Як толькі-толькі на світанку
Раса страсаецца з лістка,
Я сустракаю ў парку ранкам
Амерыканскага шпака.

Птушынай моваю асобнай
Журчыць ручайкай, чарадзей,
Як ён да нашага падобны!
Мо брушка крышачку святлей.

Ён той сцяжынкаю гуляе,
Якою я праходжу шмат,
I я кажу яму: — Ці знаеш,
Ёсць у цябе за морам брат.

О, ён мастак у нас на спевы,
Захоча — сыпне салаўём!
Яшчэ няма лістоў на дрэвах,
Хлапцы яму узводзяць дом.

Той дом лагодзіць наша вока.
Што больш узрушыць нас магло б, —
Стаіць на жэрдачцы высока,
Ну, не такі, як небаскроб,

Але не горш уладкаваны.
На сонцы сцены зіхацяць.
З акном там дзверы аб’яднаны,
Затое ганак, што й казаць —

Прымайстраваны спрытна, лоўка,
Мацуе цвік яго як след.
Як добра там шпаку з сяброўкай
Глядзець вакол на цэлы свет!

Страха над домам, быццам арка,
Над ёю неба сіні шоўк,
А што ўсярэдзіне, — як мякка,
Як там утульна ў час дажджоў,

Як слаўна шпак адпачывае.
Скажу я вам — зайздросна мне.
I я дзяцінства ўспамінаю
I пуню з сенам на гумне.

Чаборам пахне, медуніцай,
Ляжу ў кутку і вельмі рад,
А дождж іграе на драніцах,
Як самы лепшы музыкант.

Ударыць голасна з грымотай,
Трывожна кроква заскрыпіць.
То ўраз прысыпле буйным шротам,
То ледзьве-ледзь зашамаціць.

Ты слухаеш і марыш штосьці,
Ляжыш, стаіўшыся, ў кутку...
Ну як жа мне не пазайздросціць
У хаце нашаму шпаку!

Амерыканскі шпак, ты чуеш?
Табе ён блізкі па крыві.
Не, я цябе не агітую,
Жыві, як хочаш сам, жыві!

Я знаю, што ты хату маеш
I неба ў зорах над табой,
Я толькі часам спачуваю,
Што парушаюць твой спакой.

Вунь самалёт залез пад хмары
I піша пад маторны свіст:
«Куры, куры, куры цыгары —
Карысны тытунёвы ліст».

То раптам скрозь неон заззяе,
Здаецца, што агонь звініць...
Ты, можа, звыкся, ну, як знаеш,
Наш хоча толькі цішыні.

Дамоў я хутка ад’язджаю,
Вясной мяне сустрэне шпак.
— Паклон завезці? — я пытаю
I чую, ты мне кажаш:
— Так!