Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

З-пад сосен бору...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

З-пад сосен бору,
З-пад ялінкі
Бяжыць ручай такі маленькі,
Збярэш яго, здаецца, у жменьку,
А ён імчыцца ўдаль жывінкай,
Кідаючы між лугу след...

Нібы гарошынка
Малая,
I я за ім аднойчы ўранку,
З бацькоўскага сышоўшы ганку
(Часіна мне прыйшла такая),
Сцяжынкай пакаціўся ў Свет.